Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Улады Грузіі фактычна паўторна адмовілі праваабаронцу Кісляку ў прытулку
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

15 траўня, Позірк. Ва ўзросце 54 гадоў 13 траўня раптоўна памёр памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Мінскай вобласці Уладзімір Калач, паведамляюць дзяржСМІ.
Калач быў прызначаны на пасаду памочніка Лукашэнкі — інспектара Мінскай вобласці ў канцы ліпеня 2021 года.
З 2018 года ён з’яўляўся намеснікам старшыні КДБ, з 2010 па 2018 год узначальваў упраўленне КДБ па горадзе Мінску і Мінскай вобласці.
У 2012 годзе Калачу прысвоена воінскае званне генерал-маёр.
З 2020 года знаходзіўся пад санкцыямі ЕС, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Украіны.
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю