Лукашэнка наведаў Карабах і падарыў гораду Шуша трактары МТЗ
17 траўня, Позірк. Падчас візіту ў Азербайджан Аляксандр Лукашэнка наведаў 17 траўня Карабах, паведаміла яго прэс-служба.
Адзначаецца, што спачатку ён прыляцеў у горад Фізулі, які знаходзіцца пад кантролем Баку з кастрычніка 2020 года. У суправаджэнні прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева Лукашэнка “азнаёміўся з новым аэрапортам”, гаворыцца ў паведамленні.
“Лукашэнка і Аліеў агледзелі тэрыторыі горада, разбураныя аб’екты і перспектыўныя раёны для забудовы <…>”, — адзначыла прэс-служба, дадаўшы, што пасля гэтага “абодва лідары накіраваліся ў Шушу”.
У Шушы яны “наведалі жылы масіў горада, азнаёміўшыся з жыллёвымі ўмовамі, памятныя месцы і музейна-выставачную экспазіцыю аб дзейнасці Гейдара Аліева”.
Паведамляецца таксама пра “трактарную тэхніку, падораную гораду” Лукашэнкам. Мяркуючы з фатаграфій, апублікаваных тэлеграм-каналам “Пул Першага”, гаворка ідзе пра два трактары МТЗ.
“Карыстайся. Спадабаецца — дадамо яшчэ”, — заявіў Аліеву Лукашэнка.
16 траўня падчас перамоваў у Баку Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Азербайджана садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый Карабаха.
“Якраз надышоў той цяжкі час, калі трэба адраджаць гэтыя землі, трэба вяртаць людзей. <…> Перамаглі, перамогу ўтрымалі, цяпер трэба адраджаць”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, у перамовах “сам-насам” ён папрасіў азербайджанскага лідара, “калі гэта магчыма”, даць “нейкае месца для Беларусі”, калі беларуская “тэхніка, аграгарадкі, працоўныя месцы, пэўныя тэхналогіі <…> падыходзяць, калі беларуская тэхніка можа тут прысутнічаць і працаваць”.
“І Ільхам Гейдаровіч такі падыход падтрымаў”, — заявіў Лукашэнка.
Афіцыйны Мінск актыўна выбудоўвае адносіны з Азербайджанам, які фактычна з’яўляецца праціўнікам Арменіі — саюзніка Беларусі па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Увосень мінулага года Азербайджан правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) абвясціла аб спыненні існавання самаабвешчанай дзяржавы з 1 студзеня 2024 года.
Арменія, якая падтрымлівае НКР, падвергла АДКБ крытыцы за адсутнасць падтрымкі ў вайне з Азербайджанам за Нагорны Карабах і фактычна згарнула свой удзел у дзейнасці арганізацыі.
14 траўня прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што яго краіна “фармальна з’яўляецца чальцом АДКБ”, але яе ўдзел у дзейнасці блока замарожаны. На пытанне, ці мае намер Ерэван заставацца сябрам арганізацыі або плануе выйсці з яе, кіраўнік армянскага ўрада адказаў, што гэта “тэма для далейшага абмеркавання”.
На двухбаковых перамовах 26 снежня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу Аліеў “падрабязна праінфармаваў” Лукашэнку аб сітуацыі на Каўказе, а таксама “пацвердзіў прапанову” Беларусі “прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў у Карабаху”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка