Нягледзячы на абяцанні ўладаў, пасля ўводу БелАЭС цана за электраэнергію не змяншаецца, а расце
19 траўня, Позірк. Сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт. ч) у Беларусі ў першым квартале 2024 года склала 25,11 рубля — на 4,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (24,12), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Плата за 1 літр бензіну і дызельнага паліва знізілася на 3,7% — да 2,31 рубля (2,4) і 2,36 (2,45) адпаведна.
Прыродны сеткавы газ (за адзін месяц з аднаго чалавека) падаражэў за балон 50 літраў да 4,38 рубля (4,36; +0,5%), вуглевадародны звадкаваны газ за такі ж аб’ём — да 22,91 (22,05; +3,9%), гарачае водазабеспячэнне — да 7,67 за м2 (6,77; +13,3%), ацяпленне — да 0,48 за м2 (0,43; +11,6%).
Белстат таксама адзначае, што спажыванне энэргарэсурсаў за 12 месяцаў павялічылася: бензіну — на 7,5% (з 159,9 да 171,9 рубля), дызельнага паліва — на 7,9% (з 132,4 да 142,9), прыроднага газу — на 1,9% (з 853,8 да 869,7), вуглевадароднага звадкаванага газу — на 1,1% (з 26,4 да 26,7), электраэнергіі — на 7,9% (з 1.962,6 да 2.118,6), цеплаэнергіі — на 2,2% (з 10.365,2 да 10.596,2).
Беларускія ўлады і прапаганда з моманту ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) і ў наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС вельмі выгадна для жыхароў Беларусі.
У 2018 годзе намесніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава адзначала, што “з пункту гледжання ўспрымання як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам тарыфы пасля ўводу атамнай станцыі не павінны павялічыцца”.
“Спецыялісты ўжо падлічылі, наколькі знізіцца сабекошт выпрацоўкі электраэнергіі ў цэлым па краіне з уводам атамнай станцыі. Цяпер вызначаецца, якім чынам будуць зніжаны тарыфы для рэальнага сектара эканомікі”, — заяўляў у тым жа годзе Міхаіл Міхадзюк, таксама займаў тады пасаду намесніка міністра энергетыкі.
Збудаванне Беларускай АЭС завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна. Паводле сцвярджэння ўладаў, станцыя пакрывае 40% патрэбы Беларусі ў электраэнэргіі.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка