У першым квартале тавараабарот Беларусі з Астраханскай вобласцю склаў амаль 10 млн долараў — Мінтранс
21 траўня, Позірк. Перавозкі беларускіх экспартных грузаў па чыгунцы ў напрамку партоў Астраханскай вобласці РФ у студзені — красавіку павялічыліся ў 6,7 раза да ўзроўню мінулага года, заявіў 21 траўня міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам.
Паводле слоў чыноўніка, якога цытуе прэс-служба Мінтранса, “дзякуючы сумеснай працы беларускіх і астраханскіх калег у студзені — сакавіку гэтага года тавараабарот склаўся ў памеры 9,9 млн. долараў або 108% да аналагічнага перыяду 2023 года”.
Ляхновіч адзначыў, што ў 2024 годзе рост грузаабароту праз Астраханскую вобласць па міжнародным транспартным калідоры (МТК) “Поўнач-Поўдзень” “павінен павялічыцца ў шэсць разоў, да 240 тыс. тон”.
“Мы памянялі кан’юнктуру грузаў: калі раней нацэльваліся на перавалку калія, то сёння гэта лясныя грузы, з’явіліся новыя грузы — гэта нафтапрадукты, — прыводзіць словы міністра ТАСС. — Таму кан’юнктура грузаў мяняецца, але рост мы чакаем па выніках года дзесьці раз у шэсць у параўнанні з мінулым годам”.
Кіраўнік Мінтранса падкрэсліў, што “патрэбная і зваротная загрузка ў бок Беларусі, каб лагістыка была больш канкурэнтназдольная”.
30 студзеня Ляхновіч заяўляў, што перавозкі беларускіх грузаў чыгуначным транспартам у кірунку расійскіх партоў у 2023 годзе выраслі ў 2,3 раза.
Паводле яго слоў, усяго ў пастаўках задзейнічана 20 расійскіх партоў, большасць з якіх знаходзяцца на паўночным захадзе краіны.
Аб значным павелічэнні аб’ёмаў перавалкі грузаў праз расійскія парты Ляхновіч таксама заяўляў у кастрычніку 2023 года.
Тады ён паведамляў, што “калі ў 2022 годзе праз парты перавальвалі 6,1 млн тон [беларускай прадукцыі], то за 8 месяцаў 2023 года — больш за 8,5 млн тон. Найбольш запатрабаваныя — парты Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга, праз якія перавальваецца каля 75–80% грузаў”, з улікам сухапутных маршрутаў “колькасць перавезеных грузаў набліжаецца да 10 млн тон за 8 месяцаў”.
Выкарыстоўваць больш актыўна расійскія парты для перавозкі экспартных грузаў беларускі ўлады пачалі ў 2021 годзе ў сувязі з санкцыямі Захаду.
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка