Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць у Мінску “ўвесь комплекс беларуска-расійскіх адносін”

23 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмяркуюць у Мінску “стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін”, перамовы пройдуць 24 траўня ў Палацы незалежнасці.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, Пуцін прыбудзе ў Беларусь 23 траўня з двухдзённым візітам.
Сцвярджаецца, што тэмамі перамоў стануць “пытанні інтэграцыі ў святле рэалізацыі рашэнняў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, палітычны дыялог, прасоўванне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў, умацаванне бяспекі, а таксама ўзаемадзеянне ў гуманітарнай сферы”.
“У цэнтры ўвагі традыцыйна будуць таксама міжнародны парадак дня, становішча ў рэгіёне, сумеснае рэагаванне на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць”, — гаворыцца ў паведамленні.
У папярэдні раз Лукашэнка сустракаўся з Пуціным падчас свайго візіту ў Маскву 8–9 траўня на саміт ЕАЭС і парад да Дня Перамогі.
Тады беларускі візіцёр заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся сумесна праводзіць ядзерныя вучэнні.
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаў меркаванне, што вучэнні з’яўляюцца інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй Крамля, закліканай сарваць чэрвеньскую канферэнцыю ў Швейцарыі аб міры ва Украіне.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі і правядзенне ядзерных вучэнняў уяўляе “прамую і сур’ёзную пагрозу бяспецы Еўропы”. На яе думку, “гэта правакацыі Пуціна і Лукашэнкі”, накіраваныя “на шантаж і запалохванне Еўропы ў спробе раскалоць Захад і аслабіць падтрымку Украіны”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі з 22 краін крокі па вызваленні палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка