Муравейка: Узброеныя сілы Беларусі знаходзяцца на піку актыўнасці і гатоўнасці
23 траўня, Позірк. Забеспячэнне “ваеннай бяспекі дзяржавы мае вялікае значэнне для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці”, заявіў 23 траўня прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны Павел Муравейка.
“Калі ёсць мір, не падаюць снарады, спакойна на нашых межах, значыць, мы можам вырошчваць хлеб, гадаваць дзяцей, развіваць культуру, мастацтва, усе іншыя кірункі. Гэта ўсё звязана з бяспекай”, — цытуе военачальніка прэс-служба Мінабароны.
Паводле яго слоў, органы сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і ўзброеныя сілы як “асноўны касцяк” гэтай сістэмы “знаходзяцца на піку сваёй актыўнасці і гатоўнасці”.
“Прынятыя ўсе лёсавызначальныя рашэнні, якія забяспечваюць функцыянаванне ваеннай арганізацыі дзяржавы ў складаных умовах”, — падкрэсліў Муравейка, адзначыўшы, што задача Генштаба — “аб’ектыўна ацэньваць абстаноўку і своечасова ўносіць карэктывы, робячы сістэму бяспекі “больш гнуткай, учэпістай пры рэагаванні на сучасныя выклікі”.
Немалаважным лічыць ён неабходнасць правядзення “тлумачальнай і выхаваўчай работы з людзьмі, каб яны разумелі: бяспека не бярэцца аднекуль з паветра, яна куецца простымі хлопцамі, якія служаць у войску, міліцыі, ахоўваюць мяжу, ліквідуюць пажары і надзвычайныя сітуацыі”.
“Ад таго, як наш народ будзе ставіцца да сваіх людзей у пагонах, таксама вельмі многае залежыць”, — рэзюмаваў Муравейка.
Падчас прызначэння Лукашэнка заявіў, што начальнік Генштаба, непасрэдна адказвае за пытанні, звязаныя з “будаўніцтвам і развіццём узброеных сіл, з іх перспектывамі, з’яўляецца членам Савета бяспекі і правай рукой прэзідэнта, галоўнакамандуючага ў выпадку абвастрэння становішча, увядзення ваеннага становішча”.
10 траўня Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Генштаба-першага намесніка міністра абароны Віктара Гулевіча.
Паведамлялася, што ён звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка