Замбія пашырыла на Беларусь паўнамоцтвы свайго ваеннага аташэ пры амбасадзе ў РФ

27 кастрычніка, Позірк. Замбійскі брыгадны генерал Клемент Джэрэ прызначаны аташэ па пытаннях абароны ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Яго асноўнае месца ваенна-дыпламатычнай службы — амбасада Замбіі ў Расіі, вынікае з паведамлення беларускага Міністэрства абароны.
27 кастрычніка Джэрэ наведаў Беларусь і правёў перагаворы з першым намеснікам начальніка дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Аляксандрам Венгурам.
“Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця ваенных кантактаў паміж Беларуссю і Замбіяй. Брыгадны генерал Клемент Джэрэ быў праінфармаваны пра супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з “Індэксам вайсковай моцы — 2023”, які вылічыў спецыялізаваны праект Global Firearms, Замбія істотна саступае Беларусі паводле вайсковага патэнцыялу. У гэтай афрыканскай краіне пражывае 19,6 млн чалавек (у Беларусі — 9,4 млн), а колькасць боегатовых войскаў ацэньваецца ў 16,5 тыс. чалавек (45 тыс.). Вайсковы авіяпарк Замбіі налічвае 98 баявых і транспартных адзінак (Беларусі — 191), танкаў — 75 (862), бронемашын — 3.616 (13.376), артылерыі — 98 (1.071).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства