У кватэрах кандыдатаў у КР ад кааліцыі Латушкі і іх сваякоў у Беларусі адбываюцца ператрусы
23 траўня, Позірк. Па месцы рэгістрацыі кандыдатаў у Каардынацыйную раду (КР) ад кааліцыі Паўла Латушкі ў Беларусі адбываюцца ператрусы, паведаміла “Позірку” яе прэс-служба.
“У гэтыя гадзіны ідуць масавыя ператрусы ў кватэрах сябраў выбарчага камітэта “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”, які прымае ўдзел на выбарах у КР дэмсіл Беларусі, і іх сваякоў. У кватэры прыходзяць супрацоўнікі КДБ, здзяйсняюць ператрусы і арышт маёмасці. Нам ужо вядома пра 12 выпадкаў”, — удакладнілі ў кааліцыі.
Там актыўнасць спецслужбаў звязваюць з тым, што “рэжым [Аляксандра] Лукашэнка баіцца альтэрнатывы — выбараў у прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл Беларусі”.
Як паведамлялася 21 траўня, Следчы камітэт узбудзіў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у КР. Ім пагражаюць адабраннем маёмасці.
Фігурантамі з’яўляюцца 257 чалавек, іх абвінавачваюць паводле арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў усе 12 кааліцый кандыдатаў на выбары ў трэці склад Каардынацыйнай рады “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.
Кааліцыя “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” на выбарах у КР паведамляла пра затрыманні блізкіх у Беларусі 20 траўня.
У межах крымінальнай справы, узбуджанай раней у дачыненні да палітэмігрантаў за святкаванне 25 сакавіка за мяжой Дня Волі, у Беларусі па месцы іх жыхарства працягваюцца ператрусы. У эфіры тэлеканала АНТ напярэдадні агучаная інфармацыя аб накладанні арышту на кватэру Яны Латушкі — дачкі Паўла Латушкі.
Яна таксама вылучаецца ў КР па гэтым спісе.
Аб арышце прыналежнай ёй нерухомасці ў Мінску ўпершыню паведамлялася больш за два гады таму.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка