Мінск 06:01

За мінулыя суткі ў Беларусі патанула чатыры чалавекі, за травень — 27

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Tim Marshall

27 траўня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанула чатыры чалавекі, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД).

Ад пачатку траўня ў вадаёмах Беларусі патанула 27 чалавек, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу статыстыкі АСВОД.

Паводле даных арганізацыі, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).

Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.

МНС папярэджвае, што купанне дазволена толькі на адмыслова абсталяваных пляжах; вельмі небяспечна плаваць і ныраць у незнаёмых для адпачынку месцах. Не рэкамендуецца купацца пасля ўжывання спіртнога.

У ваду лепш заходзіць паступова, каб даць целу абвыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазму крывяносных сасудаў.

Варта патлумачыць дзецям, як трэба сябе паводзіць у вадаёме, адзначае МНС. Дзяцей нельга выпускаць з-пад увагі, калі яны знаходзяцца ў вадзе.

Падзяліцца: