За мінулыя суткі ў Беларусі патанула чатыры чалавекі, за травень — 27

27 траўня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанула чатыры чалавекі, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД).
Ад пачатку траўня ў вадаёмах Беларусі патанула 27 чалавек, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу статыстыкі АСВОД.
Паводле даных арганізацыі, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.
МНС папярэджвае, што купанне дазволена толькі на адмыслова абсталяваных пляжах; вельмі небяспечна плаваць і ныраць у незнаёмых для адпачынку месцах. Не рэкамендуецца купацца пасля ўжывання спіртнога.
У ваду лепш заходзіць паступова, каб даць целу абвыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазму крывяносных сасудаў.
Варта патлумачыць дзецям, як трэба сябе паводзіць у вадаёме, адзначае МНС. Дзяцей нельга выпускаць з-пад увагі, калі яны знаходзяцца ў вадзе.


- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

