Мінск 07:45

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек

Крыніца: pixabay.com

28 траўня, Позірк. Праваабарончая супольнасць 28 траўня прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ 9 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.410, паведамляе цэнтр “Вясна”.

Палітвязнямі прызнаныя Аляксандр Пазняк, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Васіль Аляксеюк, Мікалай Нікіцюк, Андрэй Салапура, Арцём Ботаў, Аляксандр Якубук і Глеб Клімовіч.

Адзначаецца, што яны абвінавачваюцца, узятыя пад варту альбо асуджаныя да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць названых грамадзян, а таксама ўсіх палітвязняў, і заклікалі спыніць у краіне палітычныя рэпрэсіі.

Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі ПЭН і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзяліцца: