Лукашэнка абвінаваціў палітзняволеных журналістаў у здрадзе

28 траўня, Позірк. “Асобныя журналісты” ў Беларусі трапілі за краты, бо “пачалі ламаць і крышыць краіну”, сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.
“Нас не трэба карміць рознага роду балбатнёй пра нібыта незалежныя СМІ, дэмакратычныя каштоўнасці. Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываючы медыя і пераследуючы кожнага, хто асмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”, — заявіў ён 28 траўня на медыяфоруме ў Магілёве (на падставе матэрыялаў прэс-службы). Падобнае, паводле слоў Лукашэнкі, адбываецца ў розных краінах свету — “ад ЗША і Еўрасаюза да Малдовы, Прыбалтыкі, Украіны і Грузіі”.
“Некаторыя, магчыма, паспрабуюць правесці нейкія паралелі з сітуацыяй у Беларусі ў 2020 годзе, аднак гэтае абсалютна некарэктнае параўнанне. Прэтэнзіі да асобных журналістаў былі не праз іх меркаванне ці пазіцыю, а таму што яны павялі сябе як здраднікі — пачалі ламаць і крышыць краіну. Вось мы змагаліся супраць гэтага. У тым ліку і спаганялі з журналістаў — за парушэнне законаў”, — сцвярджае ён.
На думку Лукашэнкі, дзяржаўныя СМІ павінны ўзмацняць прапаганду і контрпрапаганду, ідэалагічную працу: “Не трэба саромецца гэтых слоў і паняткаў. Ці на Захадзе іх няма? Маюцца. Проста назвалі іншым словам — піяр, гэта значыць праца з грамадскай думкай. Сутнасць тая ж. Вось няхай і працуюць з грамадскай думкай на сваёй тэрыторыі”.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у няволі знаходзяцца 35 прадстаўнікоў незалежных медыя.
Згодна з штогадовым дакладам арганізацый — партнёраў платформы Савета Еўропы (СЕ) па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспекі журналістаў, за мінулы год у Беларусі было арыштавана больш за два дзясяткі журналістаў.
У дакуменце адзначана, што Беларусь займае першае месца ў Еўропе паводле колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — на момант падрыхтоўкі даклада іх было 38, на 31 снежня 2023 года — 37. Далей ішлі Расія (27), Турцыя (18), акупаваная РФ тэрыторыя Украіны (17), Азербайджан (15), Вялікабрытанія і Польшча (па 1).
Пасля падаўлення маштабных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў рэжым Аляксандра Лукашэнкі стаў метадычна знішчаць непадкантрольную яму частку медыясектара. Асноўныя незалежныя СМІ былі разгромленыя, многія іх супрацоўнікі трапілі пад крымінальны пераслед ці былі вымушаныя пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій, і аднавіць працу за мяжой.
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

