Праўладнае кіраўніцтва бізнес-саюза заяўляе аб нізкім узроўні даверу прадпрымальнікаў да ўлады, які захоўваецца

28 траўня, Позірк. Большасць прадпрымальнікаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні “Індэкс дзелавога аптымізму” вясной 2024 года, не давяраюць уладзе, вынікае са слоў старшыні Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (РКП) Андрэй Капыток на XXI Асамблеі дзелавых колаў Беларусі.
Мерапрыемства прайшло 23 траўня ў Мінску.
“Дыялогам бізнесу і ўлады ў нас задаволеныя толькі ўсяго 29% рэспандэнтаў, 54% — не. А ступень даверу да ўлады цяпер у нас адсутнічае ў колькасці 59%”, — цытуе яго “Эканамічная газета”.
“Гэта значыць, нам неабходна вельмі добра папрацаваць у гэтым і ў наступным годзе над вяртаннем даверу бізнесу да ўлады”, — дадаў ён.
“Значэнне індэкса дзелавога аптымізму ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 0,16 п. п.і склала “мінус 0,1″. Чорная паласа для бізнесу адышла. У некаторых сегментах рынку прысутнічаюць новыя кропкі росту, новыя замовы”, — заявіў Капыток.
Пры гэтым, паводле яго слоў, 74% рэспандэнтаў паказалі на адсутнасць стабільнасці ў эканоміцы на доўгатэрміновую перспектыву, што абцяжарвае планаванне прадпрымальніцкай дзейнасці.
Другой паводле значнасці перашкодай для развіцця бізнесу апытаныя назвалі высокую падатковую нагрузку (72%). Далей згадваюцца няроўнасць формаў уласнасці, дарагія крэдытныя рэсурсы, высокія арэндныя стаўкі і несуразмернасць адміністрацыйных пакаранняў зробленаму.
66% апытаных узгадалі негатыўны ўплыў заходніх санкцый на іх бізнэс.
Згодна з вынікамі аналагічнага апытання восенню мінулага года, тады каля 54% заявілі аб адсутнасці даверу да ўлады, 58% — аб нездаволенасці дыялогам з ёй, 64% — аб негатыўным санкцыйным уплыве.
РКП праводзіць аналагічнае даследаванне сярод сваіх членаў раз у паўгода ўжо больш за 10 гадоў. У яго рамках на аснове суб’ектыўных ацэнак бізнесу разлічваецца інтэгральны паказчык аб становішчы эканомікі і стане дзелавога клімату.
На працягу апошніх трох гадоў паказчык знаходзіўся ў адмоўнай зоне, што аўтары апытання характарызавалі як пераходны стан паміж “умераным скептыцызмам” і “устойлівым песімізмам” — стратэгіямі чакання і выжывання.
Саюз юрыдычных асоб” Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” створаны ў 2007 годзе і з’яўляецца найбуйнейшай бізнес-асацыяцыяй Беларусі. Яе членамі з’яўляюцца як камерцыйныя, так і некамерцыйныя арганізацыі, фонды, іншыя грамадскія аб’яднанні.
43-гадовы Капыток — выхадзец з праваахоўных органаў, палкоўнік. З 2013 года займаецца бізнэсам. У 2019 годзе стаў намеснікам старшыні Вышэйшага каардынацыйнага савета РКП.
Пасля смерці шматгадовага кіраўніка арганізацыі Уладзіміра Карагіна ў 2020 годзе абраны на яго месца.
Старшыня “культурна-асветніцкай і спартыўна-аздараўленчай установы “Цэнтр Казачай Культуры”. Член Каардынацыйнага савета кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў расійскіх суайчыннікаў пры амбасадзе РФ у Беларусі.
Быў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ў 2021 годзе.
Пад кіраўніцтвам Капытка РКП наладжвае кантакты з расійскім бізнесам, падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з арганізацыяй “Дзелавая Расія”.
Сайт і сацсеткі РКП актыўна рэтранслююць афіцыйны парадак ўладаў.


- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

