Беларусь і Венгрыя дамовіліся супрацоўнічаць у атамнай галіне і сумежных напрамках

29 траўня, Позірк. Апрача дарожнай карты супрацоўніцтва АЭС Беларусі і Венгрыі 29 траўня ў Мінску падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па паглыбленні супрацы ў галіне атамнай энергетыкі, вынікае з паведамлення прэс-службы Мінэнерга.
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта падпісалі дакумент па выніках перамоў і пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічнай супрацы.
Паводле слоў кіраўніка беларускага энергетычнага ведамства, агулам узаемадзеянне Мінска і Будапешта “можа паспяхова прасоўвацца” не толькі ў сферы атамнай энергетыкі, але і па “сумежных неэнергетычных напрамках”. “Гэта тыя напрамкі, якія мы развіваем з нашым стратэгічным партнёрам — дзяржкарпарацыяй “Расатам”, — цытуе Мінэнерга свайго кіраўніка.
25 сакавіка ведамства паведаміла, што Сіярта на сустрэчы з Каранкевічам на палях форуму “Атамэкспа” ў Сочы (РФ) “адзначыў высокі ўзровень рэалізацыі праекта па будаўніцтве БелАЭС і выказаў зацікаўленасць венгерскага боку ў вывучэнні” назапашанага Беларуссю “досведу і кампетэнцый”.
Бакі абмеркавалі “перспектывы абмену досведам у пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, падрыхтоўкі кадраў, кіравання і абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі і адпрацаваным ядзерным палівам”. Таксама “гаворка ішла пра магчымасці прыцягнення беларускіх адмыслоўцаў да рэалізацыі праекта АЭС “Пакш-2″ у Венгрыі”.
У ліпені 2023 года адмасадар у Будапешце Уладзімір Улаховіч заявіў, што Беларусь разлічвае на ўдзел у будаўніцтве АЭС у Венгрыі, якой перададзеныя адпаведныя прапановы.
Сёлета ў траўні дыпламат паведаміў, што беларускія спецыялісты ўжо не адзін год удзельнічаюць у рэалізацыі праекта “Пакш-2”.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як член ЕС яна была вымушана далучыцца да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне. Таксама Венгрыя — адзіная краіна ЕС, амбасадар якой уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку пасля падзей 2020 года, і ў якую яшчэ не здзяйсняла візіт беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. У другім паўгоддзі 2024 года Венгрыя будзе старшынстваваць у Савеце Еўрапейскім саюзе.
Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 29 траўня здзяйсняе працоўны візіт у Беларусь. Разам з ім у Мінск прыехалі 24 кіраўнікі венгерскіх кампаній.
На сустрэчы з кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам 23 траўня ў Мінску генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі “Расатам” Аляксей Ліхачоў заявіў пра намер рэалізаваць з Беларуссю каля 40 праектаў у няядзернай сферы, прапрацоўка якіх знаходзіцца на рознай ступені гатоўнасці.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



