Палата прадстаўнікоў ухваліла стварэнне ў Беларусі міжнароднай арганізацыі па рускай мове
30 траўня, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) 30 траўня прыняла ў адным чытанні законапраект “Аб ратыфікацыі Дагавора аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па рускай мове” (МАРМ).
Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента, асноўнай задачай МАРМ з’яўляецца “стварэнне неабходных умоў для ўмацавання ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па пытаннях падтрымання і прасоўвання рускай мовы як мовы міждзяржаўных зносін і сродку камунікацыі на аснове прынцыпаў сяброўства, добрасуседства, міжнацыянальнай згоды, даверу і ўзаемаразумення”.
Дакумент зацвярджае статут МАРМ, які “вызначае мэты, задачы дадзенай арганізацыі, а таксама рэгламентуе парадак яе дзейнасці”.
Указам ад 10 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект дагавора аб заснаванні названай міжнароднай арганізацыі.
З ініцыятывай яе стварэння, закліканай папулярызаваць рускую мову ў свеце, раней выступіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.
12 кастрычніка ў Бішкеку (Кыргызстан) ідэю падтрымалі ўдзельнікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дагавор аб заснаванні МАРМ быў падпісаны па выніках саміту СНД 13 кастрычніка.
Характэрна, што ўлады ў Мінску, згаджаючыся ўдзельнічаць у распаўсюдзе расійскай мовы, зусім не праяўляюць цікавасці да папулярызацыі беларускай мовы. Дзесяцігоддзямі яе развіццё было прэрагатывай грамадскіх ініцыятыў і арганізацый, якія рэжым Лукашэнкі знішчыў або выціснуў за межы Беларусі. У краіне праводзіцца палітыка русіфікацыі.
Паводле перапісу насельніцтва, колькасць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, знізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.
Намінальна 40% школ у краіне беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тыс.).
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім пасланні да Федэральнага Сходу 29 лютага гэтага года звярнуўся з просьбай да ўрада аб павелічэнні фінансавання міжнародных праграм у сферы прасоўвання рускай мовы і расійскай шматнацыянальнай культуры, перш за ўсё, на прасторы СНД.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+