Кіраўнікі райвыканкамаў Гомельскай вобласці азнаёміліся з “парадкам фарміравання атрадаў народнага апалчэння”

4 чэрвеня, Позірк. Аднадзённы “збор па тэрытарыяльнай абароне” з кіраўнікамі раённых выканаўчых камітэтаў прайшоў у Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласць), паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што ўдзельнікі збору “азнаёміліся з арганізацыяй і парадкам кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны”, абсталяваннем кантрольна-прапускнога пункта і арганізацыяй яго працы пры сумесным выкананні задач супрацоўнікамі РАУС і вайскоўцамі, а таксама з “парадкам фарміравання атрадаў народнага апалчэння і выканання імі задач па прызначэнні”.
Раней ваеннае ведамства паведамляла, што навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пад кіраўніцтвам старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта будзе праходзіць з 16 траўня па 7 чэрвеня. Была запланаваная падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач “у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем” і “адпрацоўка пытанняў фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння”.
Планавыя зборы тэрабароны праходзілі 7–31 траўня ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах (Магілёўская вобласць). Паводле інфармацыі ваеннага камісарыята вобласці, да збораў прыцягвалася каля 120 ваеннаабавязаных. Падчас іх правядзення сярод іншага было адпрацаванае “фарміраванне атрадаў народнага апалчэння”.
17 траўня пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна прайшоў збор з удзелам старшыняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, ваенных камісараў абласцей і Мінска. Акцэнт быў зроблены на спосабах вядзення баявых дзеянняў з улікам сучасных форм барацьбы, у прыватнасці, ва Украіне.
4–5 чэрвеня пройдуць вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Партызанскага раёна Мінска, яны накіраваныя на падрыхтоўку войскаў тэрабароны да ўдзелу ў парадзе, прымеркаваным да Дня незалежнасці 3 ліпеня.
Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з забяспечвальнай сістэмы трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і якія знаходзяцца ў запасе.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



