Колькасць транспарту з пройдзеным тэхаглядам працягвае зніжацца
5 чэрвеня, Позірк. У траўні 2024 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 143.938 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 3,2% менш, чым за той жа месяц 2023-га (148.664).
Фізічным асобам за мінулы месяц выдадзена 122.128 дазволаў (84,8% ад агульнай колькасці).
Усяго за студзень — травень выдадзена 647.690 дазволаў (692.879, -6,5% у гадавым вымярэнні).
У мінулым месяцы на дарогі было дапушчана 474 электрамабіля (з пачатку года — 8.078). Інфармацыя за мінулы год не прыводзіцца.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паслугі на праходжанне тэхагляду легкавых аўтамабіляў у студзені падаражэлі на 3,7%, студзені — лютым — на 4%, студзені — сакавіку — на 4,3%, студзені — красавіку — на 4,6%.
Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, за кіраванне транспартным сродкам без допуску да ўдзелу ў дарожным руху прадугледжаны штраф у памеры да 3 базавых велічынь (120 рублёў) для ўласнікаў — фізічных асоб, а таксама да 10 б.в. (400 рублёў) для ўласнікаў — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+