Хрэнін другі раз за два месяцы “зверыў гадзіннік” з сакратаром Савета міністраў абароны СНД

4 чэрвеня, Позірк. “Актуальныя пытанні шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва” абмеркавалі падчас рабочай сустрэчы 4 чэрвеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і сакратар Савета міністраў абароны краін — членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СМА СНД) Юрый Дашкін.
Як паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства, бакі “зверылі гадзіннікі ў пытаннях падрыхтоўкі” да чарговага пасяджэння СМА СНД, якое пройдзе ў Мінску 3 ліпеня.
Папярэдні раз Хрэнін і Дашкін сустракаліся 11 красавіка. Тады прэс-служба Мінабароны таксама паведамляла, што чыноўнікі “зверылі гадзіннікі” па тых жа пытаннях, а таксама абмеркавалі “актуальныя пытанні шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў фармаце Садружнасці”.
СМА СНД утвораны 14 лютага 1992 года. Апошняе на сёння (82-е) пасяджэнне гэтага органа адбылося ў Туле (Расія) у верасні 2023-га. На яго з’ехаліся кіраўнікі абаронных ведамстваў Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
15 траўня Мінабароны Беларусі паведаміла, што ў вайсковым парадзе, які адбудзецца ў Дзень незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску, возьмуць удзел больш за 6 тыс. вайскоўцаў і блізу 250 адзінак баявой тэхнікі, а таксама авіяцыя. Чакаецца прыбыццё замежных вайскоўцаў.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпарт з Казахстана ў 2025 годзе расце ў 5 разоў хутчэй за беларускі экспарт у гэтую краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь штогод выдаткоўвае амаль 100 млн долараў на закупку ветэрынарных вакцын у “недружалюбных" краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДастаўка беларускага калію морам у Кітай займае 40–60 дзён — “Белмытсервіс“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка



