Кіраўнікі абаронных ведамстваў краін СНД у Туле абмяркоўваюць пытанні вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
29 верасня, Позірк. “Комплекс пытанняў вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва” абмяркоўваецца 29 верасня ў Туле (РФ) на савеце кіраўнікоў абаронных ведамстваў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны Расіі, бакі таксама маюць намер абмяняцца думкамі пра “існую ваенна-палітычную абстаноўку ў свеце”.
Расійскае ваеннае ведамства сцвярджае, што ў сустрэчы бяруць удзел міністры абароны васьмі краін СНД — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, РФ, Таджыкістана і Узбекістана.
Разам з тым кіраўнік Мінабароны Арменіі, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, на савет не прыбыў. Верагодна, гэта звязана з канфліктам з Азербайджанам, у выніку якога Баку ўсталяваў кантроль над непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай, што ўжо абвясціла пра спыненні свайго існавання з 1 студзеня 2024 года.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


