Прэм’ер Літвы на сустрэчы з Коўлам падзякаваў ЗША за актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з Беларуссю

17 верасня, Позірк. Актыўны дыпламатычны ўдзел ЗША ва ўрэгуляванні пытанняў, звязаных з Беларуссю, дапамагае зніжаць гібрыдныя пагрозы і напружанасць у рэгіёне. Пра гэта, паводле інфармацыі ўрада Літвы, 16 верасня заявіў прэм’ер-міністр Міндаўгас Сінкявічус на сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
“Акрамя гуманітарнага аспекту вашай дзейнасці, урад Літвы асабліва шануе тое, што Вашынгтон надае ўвагу бяспецы Літвы і ўсяго нашага рэгіёну. Дыпламатычны ўдзел ЗША дапамагае зніжаць гібрыдныя пагрозы і щсё большую напружанасць у рэгіёне і тым самым спрыяе большай стабільнасці і бяспецы. Гэта асабліва важна ў гэтыя неспакойныя часы”, — сказаў Сінкявічус.
“Мы вітаем намаганні прэзідэнта ЗША і вашыя намаганні, якія ўжо дапамаглі вызваліць многіх палітычных зняволеных”, — заявіў ён.
Сінкявічус таксама папрасіў перадаць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падзяку за намаганні па ўмацаванні бяспекі Літвы і рэгіёну, ён запэўніў, што Літва і надалей застанецца верным саюзнікам ЗША.
“Чым больш увагі ЗША надаюць нашаму рэгіёну, тым у большай бяспецы мы знаходзімся”, — падкрэсліў прэм’ер.
Як адзначаў “Позірк”, пра сустрэчу з Коўлам 16 верасня паведаміў таксама прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
“Літва высока цэніць паслядоўныя намаганні прэзідэнта ЗША [Дональда Трампа], а таксама асабісты ўдзел Коўла ў забеспячэнні вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Мы працягнем аказваць неабходную падтрымку гэтым гуманітарным місіям”, — адзначыў прэзідэнт Літвы ў сацсетцы Х.
Па выніках чарговага візіту ў Мінск Коўла (15–16 верасня) з Беларусі ў Літву было вывезена 25 асуджаных па палітычных матывах чалавек. Коўл наўзамен анансаваў зняцце санкцый ЗША з канцэрна “Беллеспаперапрам” і прадпрыемства “Лакафарба”.


- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

