Спявак Саша Нэма выступіў з “пакаяльным відэа”
6 чэрвеня, Позірк. Набліжаны да сілавых структур тэлеграм-канал апублікаваў “пакаяльнае відэа” з беларускім спеваком Сашам Нэма (сапраўднае імя Аляксандр Яфімік), на якім той прыносіць “прабачэнні за свае дзеянні ў 2020 годзе”.
Сцвярджаецца, што артыст сам прыйшоў у Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК).
На відэа Яфімік таксама кажа, што ў 2020 годзе Беларусь “перажыла вялікія ўзрушэнні”, і цяпер ён “вельмі моцна раскайваецца” за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 16 жніўня.
“Гэта глабальна паўплывала на маю кар’еру”, — дадаў спявак.
Пасля публікацыі відэа Яфімік паведаміў на сваёй старонцы ў “Інстаграме”, што сапраўды быў ГУБАЗіКу. Ён заявіў, што ў яго “ўсё добра”, і што з сілавікамі ў яго адбылася “вельмі складаная размова са паказаннямі”.
Аб якіх-небудзь абвінавачваннях, прад’яўленых артысту, не паведамляецца.
43-гадовы Яфімік — беларускі поп-спявак, кампазітар, аранжыроўшчык. Лаўрэат шэрагу нацыянальных прэмій, удзельнік шматлікіх праектаў на дзяржТБ.
Пратэсты 2020 года былі падтрыманыя многімі публічнымі людзьмі Беларусі, частцы з іх пасля давялося эміграваць. Натых, хто застаўся ў краіне, улады і дзяржпрапаганда аказваюць ціск, абвінавачваючы ў нелаяльнасці і падтрымцы апазіцыі.
У кастрычніку 2023 года была затрыманая і адбывала адміністрацыйны арышт блогер Ганна Бонд.
У лістападзе паведамлялася аб затрыманні тэлевядучай Ларысы Грыбалёвай. Пазней яна напісала ў сацсетках, што знаходзіцца на волі.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, за чатыры гады па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана не менш за 5.133 чалавек.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка