У нараўлянскім палацы Горватаў пачаліся будаўнічыя працы
6 чэрвеня, Позірк. У нараўлянскім палацы Горватаў (Гомельская вобласць) пачаліся будаўнічыя працы, паведаміў адзін з яго ўладальнікаў журналіст Пётр Кузняцоў.
У сваім тэлеграм-канале ён напісаў, што Нараўлянскі райвыканкам выдаў адпаведныя дазволы. Цяпер з тэрыторыі вывозяць будаўнічае смецце, якое замінае доступу тэхнікі. Замоўленыя і чакаюцца піламатэрыялы для перакрыццяў і даху, якіх не стае; ідзе працэс замовы металу для даху.
“Амаль скончаны (мяркую, сення будзе скончаны) працэс зносу (дэмантажу) калон, якія былі прыбудаваныя за савецкім часам, — адзначыў Кузняцоў. — Гістарычна на другім паверсе палацу была бальная зала, але пры “саветах” яе, натуральна, упразнілі і сярод яе пабудавалі чатыры калоны, якая ж тут ужо потым магла быць бальная зала”.
Ён звярнуўся да ўсіх неабыякавых па дапамогу, напрыклад, дапамагчы “рукамі на месцы”.
“Вельмі вітаецца і нават чакаецца грашовая дапамога, — падкрэсліў Кузняцоў. — Апошнія зборы ахвяраванняў былі ўжо гады таму, а дзейнасць, як бачыце, не спыняецца і плаўна перайшла ў актыўную фазу. Толькі ў гэтым годзе трэба пабудаваць ці дабудаваць перакрыцці, парапеты па ўсім перыметры, страпільную сістэму і сам дах. Гэта ўсе матэрыялы, працоўная сіла, аплата тэхнікі і шмат чаго яшчэ. Давайце памятаць, што гэта ўсё нашая агульная справа, а станоўчы вынік, калі мы яго дасягнем, урэшце падразумявае публічную прастору, а не прыватнае домаўладанне”.
Увосень 2020 года нараўлянскі палац XIX стагоддзя набылі на аўкцыёне за 53,4 тыс. рублёў (на той момант — каля 21 тыс. долараў) для рэстаўрацыі тры кампаньёны — пісьменнік Андрусь Горват, журналіст Пётр Кузняцоў і прадпрымальнік Аляксандр Баранаў.
Горват, аўтар кніг “Радзіва “Прудок” і “Прэм’ера”, адыгрываў вядучую грамадскую і арганізацыйную ролю у праекце рэстаўрацыі палаца. Ён пасяліўся ў Нароўлі, непасрэдна арганізоўваў усю працу на месцы, каардынаваў усе намаганні валанцёраў, размаўляў са СМІ і мясцовымі ўладамі.
У 2023 годзе Горват з’ехаў з Беларусі.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка