У адказ на смерць польскага вайскоўца Латушка прапануе зачыніць чыгуначныя пераходы
7 чэрвеня, Позірк. У адказ на смерць польскага вайскоўца “можна было б вельмі жорстка паставіць пытанне — зачыніць чыгуначныя пагранічныя пераходы”, заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 6 чэрвеня на сустрэчы з беларускай дыяспарай у Любліне.
Паводле палітыка, раней ён неаднаразова падчас двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі Літвы і Польшчы прапаноўваў такі крок у якасці пашырэння санкцый супраць афіцыйнага Мінска.
“Мне сказаў адзін высокапастаўлены чыноўнік: “Можа, гэта выглядае і слушна. Можа, на словах гэта проста. Але з пункту гледжання рэалізацыі гэта вельмі складана”, — адзначыў Латушка.
“У гэтай сітуацыі, будучы на месцы тых, хто прымае рашэнні тут, канешне, я бы зачыніў чыгуначныя пераходы і даў дакладны адказ”, — сказаў палітык.
На яго думку, у гэтым не былі бы зацікаўлены ўлады Кітая як пастаўшчыкі транзітных тавараў і маглі б ўплываць на Мінск.
Пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады, параненага 28 траўня, стала вядома 6 чэрвеня. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, салдат зазнаў напад мігранта з нажом, што ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
На фоне гэтых здарэнняў Польшча скіравала на мяжу дадатковыя сілы. 29 траўня прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў пра планы аднавіць 200-метровую буферную зону ля мяжы з Беларуссю. Меркавалася, што яе вернуць 4 чэрвеня, але пасля было заяўлена, што спачатку гэтае пытанне абмяркуюць з мясцовымі ўладамі.
Пра напады мігрантаў на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю таксама паведамлялася 31 траўня і 4 чэрвеня.
Нота пратэсту з “рашучым патрабаваннем спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў” уручаная напярэдадні паверанаму ў справах Беларусі Аляксею Панкраценку. Варшава запатрабавала ад Мінска “высветліць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна”.
Прэзідэнт Анджэй Дуда склікае Раду нацыянальнай бяспекі у сувязі з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю 10 чэрвеня.
930 спроб пранікнення нелегальных мігрантаў з беларускай тэрыторыі спынілі суседнія краіны Еўрасаюза за першыя чатыры дні чэрвеня. Гэта на 12,7% больш, чым на пачатку траўня (825), і на 78,5% больш, чым за 1–4 чэрвеня летась (521), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак памежных служб.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства
У жніўні ў Беларусі на пажарах загінула 25 чалавек — МНС
- Палітыка
Латушка ў адказе Лукашэнка назваў вызваленне палітвязняў адной з умоваў свайго ўдзелу ў выбарах
- Грамадства, Палітыка
Дарадца прэзідэнта Літвы: Рашэнне Венгрыі аслабіць візавы рэжым для грамадзян РФ і Беларусі выклікае занепакоенасць
- ГрамадстваДАІ хоча прыраўняць тых, кто перасоўваецца на электрасамакатах і іншых СПМ, да кіроўцаў з-за росту ДТЗ з іх удзеламМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Нападнікі на беларускі прыход у Вільнюсе замахнуліся на асновы чалавечнасці — святар Аляксандр Кухта
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка паскардзіўся, што яго не падзякавалі за вызваленне палітвязняў
- Палітыка
Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Вячоркі, той плануе "ўсё далучыць да справы па універсальнай юрысдыкцыі"
- Грамадства
У мінулыя суткі ліквідавана 95 пажараў у прыродных экасістэмах
- Грамадства
БАЖ узнагародзіў пераможцаў конкурсу "Вольнае слова"
- ГрамадстваНовы кодэкс этыкі беларускай незалежнай медыясупольнасці плануецца падрыхтаваць да вясны 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар падаражэў амаль на паўпрацэнта на біржавых таргах 10 верасня
- Палітыка
БПЦ перасцерагае ад падпіскі на тэлеграм-каналы, якія "наўмысна распаўсюджваюць хлусню"
- ГрамадстваГалоўны рэдактар Media IQ: Большасць незалежных медыя Беларусі не скацілася ў барыкадную журналістыкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрапагандысты заклікалі моладзь галасаваць за Лукашэнку ў 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За час пасля ліпеньскага шторму не адноўлена больш за 50 дамоў і сельскагаспадарчых будынкаў
- Грамадства, ПалітыкаАмаль на 70% вырасла актыўнасць нелегальных мігрантаў у параўнанні з пачаткам жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Спажывецкія кошты ў жніўні знізіліся на 0,1%, з пачатку года — выраслі на 3,4%
- ГрамадстваУ Магілёве зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Мінабароны акрэдытавала ваеннага аташэ пры амбасадзе Венгрыі
- Палітыка
Беларускія парламентарыі запрошаны назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, сцвярджае Сергеенка
- Палітыка
У Беларусі і Сербіі ёсць платформа для ўзаемадзеяння — намеснік старшыні ПП НС Іпатаў
- Палітыка
Беларусь і РФ маюць намер супрацьдзейнічаць палітыцы ЗША і ЕС — Вальфовіч
- Грамадства
У Палескім лясгасе гарыць 50 га балоцістай мясцовасці — Мінлясгас
- Палітыка
У МУС уведзена забарона на працу тых, хто атрымаў замежнае грамадзянства
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС Рыжанкоў прадставіць Еўропу на саміце ініцыятывы "Пояс і Шлях" у Ганконгу
- Палітыка
Пасля апублікавання інфармацыі аб кібератаках у Польшчы НАУ паведаміла, што таксама зведала іх
- Грамадства
Спазненне аўтобусаў з-за чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы дасягае 12 гадзін
- Палітыка
Расійскі дрон, які заляцеў з Беларусі, быў начынены выбухоўкай — Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі
- Грамадства, Палітыка
Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі