Французскую акадэмію просяць аб рэкамендацыі называць Беларусь Bélarus замест Biélorussie
7 чэрвеня, Позірк. З просьбай афіцыйна рэкамендаваць называць Беларусь Bélarus замест Biélorussie да пастаяннага сакратара Французскай акадэміі Аміна Маалуфа звярнуўся старшыня групы ў парламенце Францыі па беларускай сітуацыі Фрэдэрык Пеці.
Французская акадэмія — навуковая ўстанова, якая займаецца вывучэннем французскай мовы і рэгуляваннем яе норм і правіл.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х Пеці аргументаваў гэта тым, што “гістарычныя і сімвалічныя наступствы” выкарыстання Bélarus замест Biélorussie “выходзяць далёка за рамкі простай лінгвістычнай спрэчкі”.
“Тэрмін Bélarus фактычна звязвае гэтую краіну з еўрапейскай традыцыяй, Кіеўскай Руссю, Вялікім княствам Літоўскім, Рэспублікай Двух Народаў (Рэччу Паспалітай. — “Позірк”.), у адрозненне ад тэрміна Biélorussie, “Белая Расія”, які тычыцца перыядаў яе ўваходжання ў імперыю Масквы (Рускае царства, Расійскую імперыю, Савецкі Саюз…), калі яна была перыферыйным рэгіёнам, і мае на ўвазе, што Беларусь — адзін з рэгіёнаў сярод іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі”, — адзначыў парламентарый.
Пеці падзякаваў за падтрымку звароту калегам, сярод якіх члены парламенцкіх камітэтаў па нацыянальнай абароне і ўзброеным сілам, па замежных справах, па еўрапейскіх справах і інш.
Максімальна набліжана да арыгінала Беларусь у 2019 годзе сталі называць у Швецыі (да таго — Vitryssland), 2021-м — у Даніі (Hviderusland), 2022-м — у Нарвегіі (Hviterussland) і Германіі (Weißrussland).
З улікам асаблівасцяў сваіх моў падобным чынам краіну называюць у Балгарыі (Беларус), Вялікабрытаніі, Малдове і Румыніі (Belarus), Грузіі (ბელარუსი — Belarusi), Ірландыі (An Bhealarúis), Польшчы (Białoruś), Славакіі (Bielorusko), Украіне (Білорусь), Чэхіі (Bělorusko).
Замест “Белоруссии”, якая паўсюдна сустракаецца ў расійскай прэсе, варыянт “Беларусь” выкарыстоўваюць “Новая газета” і “Медуза” (паводле рашэння аўтараў).
У Літве пытанне пра змену назвы Беларусі з Baltarusija на Belarus узнімалася ў 2011 і 2021 гадах, але беспаспяхова.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка