“Асабліва гарачыя галовы” на Захадзе выношваюць ваенныя планы супраць Беларусі, сцвярджае Хрэнін
10 чэрвеня, Позірк. “Пасля няўдалых спробаў уцягнуць нас у эпідэмію каляровых рэвалюцый, задушыць эканамічнымі санкцыямі некаторыя асабліва гарачыя галовы на Захадзе выношваюць планы прымянення вайсковай сілы супраць нашай дзяржавы”, — заявіў 10 чэрвеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у сувязі з другім этапам вучэнняў беларускіх войскаў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі арміі Расіі.
“Прадстаўнікі некаторых краін робяць заявы пра дазвол нанясення ўдараў іх зброяй, якое перададзена Украіне, па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, — цытуе чыноўніка прэс-служба ваеннага ведамства. — А кіраўнік МЗС Літвы ў сваім мілітарысцкім чадзе дагаварыўся да таго, што ўвогуле фактычна заклікаў да нанясення ўдараў па вайсковых аб’ектах Расійскай Федэрацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны”.
У той жа час, паводле слоў Хрэніна, мерапрыемствы, звязаныя з удзелам Беларусі ў вучэннях па падрыхтоўцы да прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі, “з’яўляюцца планавымі”, і ў Мінска “няма мэты па стварэнні якой-небудзь напружанасці ў пытаннях гарантавання рэгіянальнай бяспекі”.
9 траўня было абвешчана, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся “сінхранізавацца” і разам “правесці другі і трэці этап” ядзерных вучэнняў, аб правядзенні якіх 6 траўня заявіў Генштаб Мінабароны Расіі.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. На першапачатковым этапе ўварвання беларуская тэрыторыя актыўна выкарыстоўвалася для ўводу войскаў, а таксама абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што падтрымлівае Расію ў яе дзеяннях.
Гэта прывяло да сур’ёзнага абвастрэння стасункаў Беларусі з Захадам. На гэтым фоне рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вайсковыя вучэнні, трэніроўкі, зборы.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУсе вобласці Беларусі другі месяц запар дэманструюць запаволенне росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаBEROC: Эканамічны і электаральны цыклы ў Беларусі цесна ўзаемазвязаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрацадаўцаў абавяжуць кампенсаваць выдаткі на мэтавікоў ў выпадку непрымальная іх на працуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка