Кіраўнік МЗС Літвы фактычна прызнаў за Украінай права біць па вайсковых цэлях у РФ і Беларусі

31 траўня, Позірк. Украіна дзеля сваёй абароны можа біць па вайсковых цэлях, якія знаходзяцца ў Расіі і Беларусі, вынікае са слоў міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса 31 траўня перад сустрэчай кіраўнікоў МЗС краін НАТО ў Празе.
Такім чынам чыноўнік адказаў на пытанне “Радыё Свабода”, ці мусіць Украіна паражаць у тым ліку цэлі ў Беларусі.
“Я маю на ўвазе тое, што Украіна павінна мець здольнасць абараняцца. Калі Расія, баючыся, што цэлі могуць быць пад ударам у Расіі, можа перанесці іх некуды яшчэ, то я думаю, што выбар [Украінай] цэляў мусіць быць перанесены таксама”, — заявіў кіраўнік МЗС Літвы.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійскае войска ажыццявіла прамы напад на суседнюю краіну, затым на працягу некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
У жніўні 2022 года міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў (сышоў у адстаўку ў верасні 2023-га) заявіў выданню Washington Post, што беларускі калега Віктар Хрэнін тэлефанаваў яму 22 лютага і “даў слова афіцэра”, што нападу РФ з тэрыторыі Беларусі не будзе.
Украіна намагаецца атрымаць ад заходніх партнёраў дазвол на выкарыстанне перададзенай імі зброі для паражэння цэляў на тэрыторыі РФ.
31 траўня DW са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Штэфена Хебештрайта паведаміла, што Украіна можа выкарыстоўваць перададзеную ёй зброю па расійскіх аб’ектах, кабінет міністраў ухваліў адпаведнае рашэнне.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+