Прадстаўнікі дэмсіл абмеркавалі са спікерам парламента Канады ўзмацненне санкцый супраць Мінска

17 кастрычніка, Позірк. Пытанні ўвядзення новых санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска абмеркавалі прадстаўнікі беларускіх дэмсіл са спікерам ніжняй палаты парламента Канады Грэгам Фергусам, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Сустрэча прайшла ў амбасадзе Канады ў Варшаве, у ёй таксама ўдзельнічалі некалькі дэпутатаў канадскага парламенту.
Адзначаецца, што намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка прадставіў “канадскай дэлегацыі” інфармацыю пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, ліквідацыю няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ, апазіцыйных партый, “праінфармаваў аб дзейнасці інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі”. Асобна ён закрануў тэму “адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці”.
Латушка звярнуўся да канадскіх дэпутатаў “з просьбай не прызнаваць выбарамі той фарс, які плануе арганізаваць Лукашэнка ў 2025 годзе, у сувязі з адсутнасцю базавых умоў для правядзення выбараў у Беларусі”, гаворыцца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што “канадскі бок адзначыў гатоўнасць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускага грамадства і дэмакратычныя сілы Беларусі”.
Прадстаўніца АПК Аліна Коўшык узняла на сустрэчы пытанне падтрымкі Канадай нацыянальнага адраджэння ў Беларусі, “распавяла пра распрацаваную стратэгію ў гэтай сферы, пра праблемы русіфікацыі нацыянальнай гісторыі, прыгнятання беларускай мовы, культурнай дыскрымінацыі”, гаворыцца ў рэлізе.
Коўшык заклікала да падтрымкі беларускіх незалежных медыя, Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным, беларускіх студэнтаў, якія маюць складанасці з візамі і дакументамі пры паступленні, і інш.
У сустрэчы з беларускага боку таксама ўзялі ўдзел члены ініцыятывы “Сумленныя людзі”, Беларускага ПЭНа, платформы падтрымкі палітзняволеных Беларусі politzek.me і інш.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


