Палітвязнямі прызнаныя яшчэ чатыры чалавекі

17 кастрычніка, Позірк. Палітычнымі вязнямі прызнаныя яшчэ чатыры чалавекі, цяпер іх у Беларусі 1.292, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус палітвязняў атрымалі прыгавораныя да пазбаўлення волі за “абразу прэзідэнта” (арт. 368 КК) і “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК) Юрый Бандарэнка (тэрмін — 1,5 года), Вячаслаў Мурноў (2 гады) і Андрэй Рэбякоў (2 гады).
Палітвязнем таксама прызнаны Кірыл Вевель, узяты пад варту ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Праваабаронцы заклікалі ўлады Беларусі “неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны”.
Заяву падпісалі “Вясна”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства