Долар падаражэў на першых біржавых таргах тыдня

10 чэрвеня, Позірк. З чатырох асноўных валют толькі амерыканская падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 чэрвеня.
Курс долара вырас да 3,1862 рубля (+0,0031, +0,1%).
Юань патаннеў да 4,3808 за 10 (-0,0061, -0,14%), расійскі рубель — да 3,5806 за 100 (-0,0063, -0,18%), еўра — да 3,457 рубля (- 0,011, -0,32%).
На мінулым працоўным тыдні (3–7 чэрвеня) патаннелі долар — на 0,78% (з 3,2082 да 3,1831), юань — на 0,58% (з 4,4127 да 4,3869 за 10), еўра — на 0,38% (з 3,4812 да 3,468); курс расійскага рубля вырас на 0,79% (з 3,5588 да 3,5869 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае).
За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка