Ціханоўская абвясціла аб рэгістрацыі на III канферэнцыю “Новая Беларусь”

11 жніўня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абвясціла аб пачатку рэгістрацыі на III канферэнцыю “Новая Беларусь”, якая пройдзе ў Вільнюсе 3–4 жніўня.
Асноўная мэта мерапрыемства, паводле слоў палітыка, — “сабраць на адной пляцоўцы беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў, грамадскія і культурныя ініцыятывы, дыяспару для абмеркавання стратэгічных прыярытэтаў дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізацыі праблем грамадства і пошуку шляхоў іх супольнага вырашэння”.
У паведамленні прыводзіцца спасылка для рэгістрацыі для ўдзельнікаў канферэнцыі, падкрэсліваецца важнасць захавання мер бяспекі.
Правядзенне канферэнцыі Ціханоўская анансавала 24 траўня.
“Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху”, — заявіла дэмлідар.
На першай канферэнцыі “Новая Беларусь” 8–9 жніўня 2022 года Ціханоўская абвясціла аб стварэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), які яна цяпер узначальвае, і прызначыла яго першых прадстаўнікоў.
На другім форуме 6 жніўня 2023 года ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.
Абодва разы канферэнцыя перарывалася праз інфармацыю пра пагрозы.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



