У Еўразійскім саюзе толькі ў Беларусі і Казахстане з пачатку года вырасла афіцыйнае беспрацоўе

12 чэрвеня, Позірк. З пяці краін Еўразійскага эканамічнага саюза толькі ў Беларусі і Казахстане афіцыйнае беспрацоўе ў красавіку перавысіла паказчыкі студзеня, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У цэлым па ЕАЭС у красавіку было зафіксавана 802,1 тыс. чалавек, зарэгістраваных у дзяржаўных службах занятасці (у студзені — 786,1 тыс.; +2%): у Казахстане – 315,6 тыс. (264,5 тыс.; +19,3%), Беларусі — 4,3 тыс. (4,1 тыс.; +4,9%); у Арменіі — 44,6 тыс. (45,7 тыс.; -2,4%), Расіі — 377,1 тыс. (405,6 тыс.; -7%), Кыргызстане — 60,5 тыс. (66,2 тыс.; -8,6%).
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у красавіку ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 126,5 тыс. чалавек — на 0,1% менш (-2,6 тыс.), чым у студзені (4 млн 129,1 тыс.).
Дэфіцыт працоўных рук у Беларусі з’яўляецца “доўгачасовым і стратэгічным выклікам як у колькасным, так і ў якасным аспектах”, заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у каментары дзяржвыданню “СБ. Беларусь сегодня” 29 траўня.
На першым месцы па актуальнасці для Беларусі павінна стаяць “задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёку”, а ўтрыманне сваіх кадраў, а яшчэ лепш — “вяртанне грамадзян, якія мігравалі”, лічыць яна.
На 12 чэрвеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасці апублікавана 158.473 вакансіі.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называе меншую лічбу — 100 тыс.
МУС склала спіс незанятых сельскіх жыхароў — у ім больш за 70 тыс. чалавек, сярод іх "хатнія скандалісты" і судзімыя

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

