Ціханоўская спадзяецца на больш шчыльную супрацу з Арменіяй
13 чэрвеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала рашэнне Арменіі “замарозіць удзел ва ўзначаленай Масквой” Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
“Гэты крок падкрэслівае прыхільнасць Арменіі да свайго нацыянальнага суверэнітэту. Армянскі народ заслугоўвае свабоднай, дэмакратычнай і мірнай будучыні ў Еўропе. Спадзяюся на больш шчыльную супрацу з Арменіяй”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Варта адзначыць, што пра жаданне больш працаваць з Ерэванам Ціханоўская ўжо заяўляла сёлета ў сакавіку — на сустрэчы са спікерам парламента Арменіі Аленам Сіманянам на палях кангрэса Euronest.
Новае паведамленне дэмлідара з’явілася на фоне заяў армянскага прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна 12 чэрвеня ў парламенце краіны. Падчас выступу ён абвінаваціў АДКБ у тым, што асобныя члены “планавалі вайну” супраць Арменіі з Азербайджанам. Адзін з апазіцыйных дэпутатаў на гэта адрэагаваў: “Выйдзіце тады з гэтага саюза”.
“Мы выйдзем, вы мяне гэтым пужаеце? У нас усё добра, мы вырашым, калі пойдзем. Як вы думаеце, які наступны крок, ці можам мы вярнуцца назад? Не хвалюйцеся”, — адказаў Пашынян.
Пазней кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян, каментуючы выказванні кіраўніка ўрада, назваў памылковым сцвярджэнне, што краіна выходзіць з АДКБ. “Прэм’ер-міністр заявіў, што мы вырашым, калі выйдзем, але назад не вернемся. Калі нехта сцвярджае, што прэм’ер-міністр Арменіі заявіў, што Арменія выходзіць з АДКБ, то памыляецца”, — сказаў чыноўнік.
Пра тое, што Ерэван замарозіў удзел у АДКБ, Пашынян заявіў 23 лютага ў інтэрв’ю тэлеканалу France 24 і пазней неаднаразова паўтараў на міжнародных сустрэчах. Прычынай таму стала незадаволенасць армянскіх уладаў тым, што саюзнікі па ваенна-палітычным блоку не аказалі дапамогу падчас канфлікту з Азербайджанам.
22 траўня Пашынян заявіў у парламенце: “У падрыхтоўцы 44-дзённай вайны 2020 года ўдзельнічалі не з нашага боку нашыя саюзнікі. Я ведаю як мінімум дзве краіны — члена АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны, магчыма, стваралі імітацыю дапамогі нам”. Паводле яго слоў, вайна з Азербайджанам была “не праз Нагорны Карабах”, а “пра тое, каб Арменія нічога з сябе не ўяўляла”, яе мэтай было “спыненне існавання Арменіі”.
Кіраўнік армянскага ўрада не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
Пасля заявы Пашыняна Расія адклікала свайго амбасадара з Арменіі, афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Маскве цікава даведацца, пра якія краіны казаў Пашынян.
44-дзённай вайной Ерэван называе ваенныя дзеянні Азербайджана супраць Арменіі і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) увосень 2020 года. Тады канфлікт быў спынены пры пасярэдніцтве Расіі. Праз тры гады Баку правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад яго кантроль, а НКР спыніла існаванне.
Лукашэнка разлічвае на “працяг канструктыўнага дыялогу” з Арменіяй па “шырокім спектры пытанняў як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных і інтэграцыйных пляцоўках”. Свае чаканні ён абазначыў сёлета 1 чэрвеня, віншуючы Пашыняна з 49-годдзем.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка