“Народныя амбасады Беларусі” просяць сербскіх дыпламатаў не дапусціць выдачы рэжысёра Гнёта

14 чэвреня, Позірк. З просьбай выкарыстаць усе даступныя дыпламатычныя сродкі, каб не дапусціць выдачу Сербіяй рэжысёра Андрэя Гнёта і “забяспечыць яму абарону ў бяспечнай краіне” звярнуліся актывісты ініцыятывы “Народныя амбасады Беларусі” да сербскіх дыпрадстаўніцтваў у розных дзяржавах.
Зварот да дыплатамаў стаў рэакцыяй на рашэнне Вярхоўнага суда Сербіі экстрадаваць Гнёта на запыт беларускіх уладаў.
“Спадару Гнёту, прызнанаму рэжысёру і актыўнаму крытыку беларускага рэжыму, у выпадку вяртання ў Беларусь пагражаюць сур’ёзныя пагрозы яго бяспецы і свабодзе, — гаворыцца ў лісце, копіі якога былі накіраваныя сербскім дыпламатам. — Яго вяртанне, верагодна, падвергне яго палітычнаму пераследу, турэмнаму зняволенню і, магчыма, катаванням выключна з-за яго мастацкіх і палітычных намаганняў”.
“Мы глыбока занепакоеныя тым, што гэтае рашэнне парушае прынцып нявысылкі, які забараняе экстрадыцыю асоб у краіну, дзе яны знаходзяцца пад пагрозай сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека. Спадар Гнёт як сузаснавальнік прызнанай у Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй SOS_by, несумненна, мае права на абарону паводле гэтага прынцыпу”, — адзначыла ініцыятыва.
Актывісты “Народных амбасадаў Беларусі” папрасілі сербскіх дыпламатаў “прызнаць сур’ёзнасць гэтай справы і дзейнічаць адпаведна”, заклікалі паведаміць пра любыя крокі, якія можна зрабіць, каб аказаць “спадару Гнёту неабходную падтрымку і абарону”. Са свайго боку ініцыятыва гатовая прапанаваць “любую дапамогу, неабходную для забеспячэння яго бяспекі”.
41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбашъ”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World Of Tanks.
Гнёт быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Актывіста было вырашана выдаць Беларусі, аднак 12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў гэтую пастанову. Справа пераглядалася яшчэ некалькі разоў.

Гнёт: Прынята чыноўніцкая і фармальная пастанова аб маёй экстрадыцыі

Адвакаты Гнёта маюць намер абскардзіць рашэнне аб яго высылцы ў Беларусь — Офіс Ціханоўскай
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка