Адвакаты Гнёта маюць намер абскардзіць рашэнне аб яго высылцы ў Беларусь — Офіс Ціханоўскай
13 чэрвеня, Позірк. Адвакаты рэжысёра Андрэя Гнета абскарджваюць рашэнне сербскага суда аб высылцы яго ў Беларусь, гаворыцца ў каментары юрыдычнай каманды Офіса дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай у яе тэлеграм-канале.
Адпаведныя дакументы рыхтуюцца, Гнету прадастаўлены кантакты для атрымання юрыдычнай дапамогі ў выпадку неабходнасці звароту ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, гаворыцца ў рэлізе.
Таксама інфармацыя па ягонай справе накіравана прадстаўнікам Еўракамісіі.
Офіс Святланы Ціханоўскай адзначае, што працягвае барацьбу за свабоду Гнета, а рашэнне суда аб ягонай дэпартацыі не з’яўляецца канчатковым. Аб ім “ужо праінфармаваныя дыпламаты еўрапейскіх краін у Бялградзе”.
Таксама з просьбай “адвакатаваць нявыдачу беларускага актывіста рэжыму Лукашэнкі” да рабочай групы з прадстаўнікоў МЗС і пасольстваў еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы, Германіі, Харватыі, Кіпра, Даніі, Чэхіі, Бельгіі і Аўстрыі звярнулася Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ).
Гэта зроблена паўторна, зазначаецца ў рэлізе НАУ.
Арганізацыя просіць сербскія праваабарончыя арганізацыі прызнаць Гнета палітычным зняволеным, а міжнародных экспертаў — садзейнічаць у працэсе атрымання ім статусу уцекача.
НАУ рэкамендуе яму тэрмінова падаць прашэнне на атрыманне гэтага статуса.
Суд у Сербіі прыняў рашэнне экстрадаваць у Беларусь рэжысёра Андрэя Гнета. Аб сітуацыі мужчына напісаў у сацсетках 13 чэрвеня. Інфармацыю таксама пацвердзіла “Позірку” прэс-служба НАУ.
Гнет просіць аб “максімальнай міжнароднай агалосцы і неабходнай прававой падтрымцы”.
Ціханоўская адрэагавала на тое, што адбылося, паведамленнем, што ў Беларусі Гнета “немінуча чакаюць катаванні і турма за актывізм”.
6 чэрвеня стала вядома, што ён пераведзены з турмы ў Белградзе пад хатні арышт.
41-гадовы Андрэй Гнет — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбаш”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World of Tanks.
Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года пагранічнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнета ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа пераглядалася яшчэ некалькі разоў.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка