У прамзоне літоўскага Алітуса знойдзена больш за 15 тыс. пачак цыгарэт, імаверна, дастаўленых з Беларусі па паветры

1 кастрычніка, Позірк. У прамысловай зоне горада Алітус на поўдні Літвы (каля 100 км ад Вільнюса, прыкладна 60 км да беларускай мяжы) выяўленая буйная партыя цыгарэт, якія, як мяркуецца, былі дастаўленыя з Беларусі з дапамогай паветраных шароў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, 29 верасня супрацоўнікі аддзела крымінальнай выведкі Варэнскага памежнага атрада САДМ знайшлі ў Алітусе рэшткі паветранага шара, а таксама пластыкавую трубу з GPS-трэкерам, які кантрабандысты выкарыстоўваюць для вызначэння месцазнаходжання нелегальнага грузу. Пры далейшым аглядзе тэрыторыі і будынкаў непадалёк ад месца выяўлення рэшткаў шара супрацоўнікі знайшлі скрынкі з цыгарэтамі — у гаражах прадпрыемства.
У скрынках было 15.075 пачакаў цыгарэт NZ Gold і Winston з беларускімі акцызнымі маркамі і без іх. Паводле папярэдніх даных, кошт тавараў з улікам усіх абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў складае больш за 83 тыс. еўра.
Супрацоўнікі САДМ правялі вобшук у доме 50-гадовага жыхара Алітуса — уладальніка прадпрыемства, у гаражах якога быў выяўлены нелегальны груз. У доме былі знойдзеныя наяўныя сродкі — 76.600 еўра, якія, як мяркуецца, “маглі быць атрыманыя ў выніку незаконнай дзейнасці”.
Уладальніка прадпрыемства спачатку змясцілі ў ізалятар, але пасля адпусцілі, узяўшы пісьмовае абавязацельства не пакідаць месца жыхарства.
23 верасня паведамлялася, што ў Шальчынінкскім раёне Літвы перахоплены 58-ы ад пачатку года беспілотнік з кантрабандным грузам цыгарэт, які заляцеў з боку Беларусі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў студзені–верасні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ пяці банках новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі высланая група грамадзян прынамсі шаснаццаці краін, уключаючы БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



