Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў студзені–верасні 2026 года

1 кастрычніка, Позірк. На 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Па выніках студзеня–жніўня Беларусь была трэцяй.
На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўны) і Малдова — 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея).
Менш вырасла каціроўка долара ва ўдзельнікаў еўразоны Латвіі, Літве, Эстоніі — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра), а таксама ў Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,4483 сома).
У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана (-5,47%), Расіі (-1,37%) і Арменіі (-0,45%).

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
