Кучынскі абмеркаваў з парламентарыямі з Іспаніі праблемы легалізацыі беларусаў у гэтай краіне

1 кастрычніка, Позірк. Праблемы легалізацыі беларусаў у Іспаніі абмеркаваў з дэлегацыяй камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў гэтай краіны дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях і кіраўнік яе офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі.
Прэс-служба дэмакратычнага лідара паведаміла 1 кастрычніка, што сустрэча адбылася ў літоўскай сталіцы. У склад дэлегацыі ніжняй палаты іспанскага парламента, як адзначаецца, увайшлі старшыня згаданага камітэта Хуан Карлас Руіс Боікс, а таксама члены гэтай структуры Сесар Санчэс Перэс, Чэма Гіхара Гарсія, Дыега Тайба Манелас.
“Кучынскі звярнуў увагу на праблему атрымання трэвэл-дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў краіну. Таксама заклікаў Іспанію не патрабаваць даведкі з Беларусі для легалізацыі і шукаць больш гнуткія і бяспечныя рашэнні”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што бакі таксама абмеркавалі парламенцкую супрацу. Кучынскі прапанаваў “развіваць прамыя сувязі”, стварыць у Кангрэсе дэпутатаў “групу сяброў дэмакратычнай Беларусі” па аналогіі з той, што ўжо дзейнічае ў Сенаце Іспаніі.
Акрамя таго, іспанскім парламентарыям было прапанавана “браць патранаж над беларускімі палітычнымі вязнямі, пісаць ім, публічна ўздымаць іх справы і падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных”. Кучынскі падзякаваў Іспаніі “за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і зробленыя ўнёскі”, а таксама заклікаў “працягваць гэтую падтрымку”. Як сцвярджае прэс-служба Ціханоўскай, “амбасадар Іспаніі ў Літве, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, паведаміў, што ў найбліжэйшы час Іспанія зробіць другі ўнёсак у фонд”.
“Кучынскі падзякаваў Іспаніі за пазіцыю ў межах санкцыйнай палітыкі ЕС, — адзначаецца ў паведамленні. — Ён падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў павінна працягвацца, але асобныя вызваленні не азначаюць спынення сістэмных рэпрэсій і не павінны весці да заўчаснага аслаблення ціску”.
Бакі таксама абмеркавалі “падтрымку незалежных беларускіх медыя і супрацьдзеянне дэзынфармацыі, захаванне Беларусі ў міжнародным парадку дня”. Асобна была закранутая супраца “ў сферах бізнесу, культуры, адукацыі і экспертнай дыпламатыі”, а таксама “беларускі фактар у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны і бяспекі рэгіёну”.
“Іспанія адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі — і на ўзроўні ЕС, і праз парламент. Для нас важна не толькі захоўваць Беларусь у міжнародным парадку дня, але і будаваць доўгатэрміновыя сувязі: паміж парламентамі, універсітэтамі, экспертамі, медыя, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю. Асобны прыярытэт — палітвязні і беларусы, якія сёння не могуць бяспечна вярнуцца дадому нават дзеля абнаўлення дакументаў. Мы ўдзячныя Іспаніі за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і беларусаў і разлічваем на далейшае развіццё нашага супрацоўніцтва”, — заявіў Кучынскі па выніках сустрэчы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў студзені–верасні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ пяці банках новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі высланая група грамадзян прынамсі шаснаццаці краін, уключаючы БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



