РФ выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора, сцвярджае Латушка
1 кастрычніка, Позірк. Расія выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру не толькі для навядзення беспілотнікаў пры ўдарах па Украіне, але і для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора, заявіў прадстаўнік дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі для Еўрапейскай народнай партыі ў межах сесіі ПАСЕ 30 верасня ў Страсбургу.
“Важна не мець ніякіх ілюзій з гэтай нагоды: [Аляксандр] Лукашэнка не “пасярэднік”. Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля”, — цытуе палітыка тэлеграм-канал “Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”.
Асобна ён адзначыў, што “апошнім часам былі распачатыя дзесяткі маштабных вайсковых вучэнняў з удзелам узброеных сіл усіх родаў войскаў”, сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на абарончую прамысловасць Расіі.
Ніякіх зменаў у рэпрэсіўнай унутранай палітыцы беларускіх уладаў не адбываецца, дадаў спікер: “Калі палітычныя зняволеныя выходзяць на волю, рэжым адпраўляе ў турму новых людзей на іх месца. Сёння гэта ператварылася ў канвеер рэпрэсій. Шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца штодня”.
Паводле меркавання палітыка, Вашынгтон мае “інструменты нетрадыцыйнай дыпламатыі, валодае неабходным уплывам і рэсурсамі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій”. Адначасова члены ЕC і іншыя дэмакратычныя краіны павінны “паслядоўна ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг для дасягнення рэальных, сістэмных зменаў у Беларусі”, лічыць ён.
Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом на пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Па выніках сустрэч Лукашэнкі з амерыканскімі дэлегацыямі, якія сталі перыядычна прыязджаць у Мінск, на свабоду пачалі выходзіць групы палітвязняў (пры гэтым рэпрэсіі ў краіне не спыніліся).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў студзені–верасні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ пяці банках новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі высланая група грамадзян прынамсі шаснаццаці краін, уключаючы БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


