У 2026 годзе на запыт Беларусі ў краінах СНД затрымана 116 чалавек — кіраўнік МУС

1 кастрычніка, Позірк. У рамках мерапрыемства “Вышук” у 2026 годзе на запыт сілавых структур Беларусі ў краінах СНД затрымана 116 чалавек, выяўлена 45 зніклых без вестак, паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў 1 кастрычніка ў Душанбэ (Таджыкістан) на пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці.
У сваю чаргу ў Беларусі, адзначыў ён, на запыт праваахоўных органаў краін СНД затрымана 111 чалавек.
Паводле слоў Кубракова, гэта адзін “з важных вынікаў каардынацыі агульных намаганняў — рэалізацыя Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2024–2028 гады”.
Міністр падкрэсліў, што ў Беларусі, “нягледзячы на знешнія і ўнутраныя выклікі і пагрозы”, “атрымалася захаваць стабільную і кантраляваную крымінальную абстаноўку”. У 2026 годзе, паводле яго слоў, адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў — больш як на 12%, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх. Узровень злачыннасці ў краіне, як заявіў чыноўнік, дасягнуў найменшага паказчыка за апошнія 10 гадоў.
За які канкрэтна перыяд 2026 года прыведзены даныя, Кубракоў не ўдакладніў.
Кіраўнік МУС таксама адзначыў, што сёння “асаблівую занепакоенасць выклікаюць пытанні супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, якія ў любых формах ператварыліся ў адну з самых небяспечных праблем і сталі рэальнай пагрозай бяспецы”.
“Краіны СНД сутыкаюцца з комплексам сучасных пагроз экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару, якія пагаршаюцца геапалітычнай нестабільнасцю і транснацыянальным характарам злачыннасці, — сказаў ён. — Ключавымі выклікамі з’яўляюцца кібертэрарызм і крыптавалютнае фінансаванне, вярбоўка пры дапамозе інтэрнэту”.
У верасні 2026 года ў Арменіі быў затрыманы беларускі палітычны ўцякач Леў Міхееў, якога да таго прымусова вывезлі на армянскую мяжу ўлады Грузіі. Міхееў знаходзіўся ў базе міждзяржаўнага вышуку краін СНД на запыт беларускіх уладаў. Пазней армянская паліцыя яго вызваліла.
У траўні 2026 года на мяжы Арменіі на запыт Мінска быў затрыманы яшчэ адзін беларускі палітуцякач, які прыбыў з Грузіі. Яго вызвалілі прыкладна праз 12 гадзін пасля затрымання.
У Беларусі і Арменіі адзіная міждзяржаўная база вышуку ў рамках СНД, таму апаненты беларускіх уладаў, якія ўязджаюць на армянскую тэрыторыю (напрыклад, з Грузіі, каб зрабіць “візаран” — абнуліць тэрмін знаходжання, які не можа перавышаць аднаго года), знаходзяцца ў зоне рызыкі.
“Асабіста я магу ўзгадаць 5–7 выпадкаў затрымання ў Арменіі актывістаў, якія знаходзяцца ў агульнай базе вышуку. Напрыклад, Дыяны Маісеенка ў верасні 2024 года”, — паведамляў раней “Позірку” дарадца дэмакратычнага лідара па прававых пытаннях Леанід Марозаў.
Пасля затрымання Маісеенка Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў ад Ерэвана запэўненні, што Арменія “не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца з палітычных прычын”.
У лютым 2026 года спікер армянскага парламента Ален Сіманян у эфіры расійскага тэлеканала “Дождь”, які працуе ў выгнанні, таксама запэўніў, што ў Арменіі людзей не будуць затрымліваць або высылаць з палітычных матываў.
Паводле даных “Позірка”, у 2025 годзе Беларусь накіравала іншым краінам 289 запытаў аб выдачы сваіх грамадзян для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці. Мінск працягвае дамагацца экстрадыцыі людзей, якія пераследуюцца з палітычных матываў, у тым ліку праз Інтэрпол, выкарыстоўваючы абвінавачанні ў эканамічных злачынствах.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў студзені–верасні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ пяці банках новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі высланая група грамадзян прынамсі шаснаццаці краін, уключаючы БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



