Чарговыя вучэнні АДКБ пройдуць увосень у Кыргызстане

14 чэрвеня, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні (КШВ) Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пройдуць увосень 2024 года на тэрыторыі вучэбна-трэніровачнага цэнтра Узброеных сіл Кыргызстана “Эдэльвейс”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
У рамках КШВ анансаваныя тры вучэнні: “Узаемадзеянне-2024” — з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ, “Пошук-2024” — з сіламі і сродкамі выведка, “Эшалон-2024” — з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
12–14 чэрвеня ў Кыргызстане адбыліся перамовы па арганізацыі вучэнняў з “рэкагнасцыроўкай раёна [іх] правядзення”.
“Падчас штабных перамоў удакладненыя і ўзгодненыя задумы вучэнняў, пытанні арганізацыі ўпраўлення, склады навучальных органаў кіравання і падраздзяленняў нацыянальных кантынгентаў, парадак розыгрышу практычных дзеянняў, а таксама пытанні арганізацыі ўсебаковага забеспячэння”, — паведамляе беларускае абароннае ведамства.
У перамовах, як заяўляецца, прынялі ўдзел “прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў” Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, сакратарыят і група афіцэраў аб’яднанага штаба АДКБ.
З 9 па 13 кастрычніка 2023 года беларускія вайскоўцы 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, афіцэры камандавання сіл спецыяльных аперацый Міністэрства абароны, а таксама прадстаўнікі ўнутраных войскаў МУС прынялі ўдзел у сумесных з міратворчымі сіламі дзяржаў — членаў АДКБ вучэннях “Непарушнае братэрства — 2023”, якія прайшлі на палігоне навучальнага цэнтра Узброеных сіл Кыргызстана “Эдэльвейс”.
Як было заяўлена, мэтай вучэнняў стала “ўдасканаленне практычных навыкаў службовых асоб органаў кіравання і асабістага складу міратворчых падраздзяленняў АДКБ у ходзе правядзення аперацыі па падтрыманні міру ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі”.
Папярэднія вучэнні краін АДКБ пад назвай “Баявое братэрства — 2023” праходзілі ў Беларусі 1–6 верасня 2023 года. У іх прымалі ўдзел вайскоўцы з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Арменія, якая ўваходзіць у АДКБ прапусціла сумесныя вучэнні арганізацыі.

- Бяспека, ПалітыкаКабанчук: З 50-тысячнай беларускай арміі, якая не хоча ісці супраць Украіны, расіяне могуць зрабіць 200-тысячную і прымусіць ваявацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ 2019 па 2024 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка"Беларускае пытанне" наўмысна не вырашаецца ўкраінскімі уладамі — дэпутат ВР Ігар ГузьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за тры кварталы атрымалася нарасціць прыбытакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ў гадавым вымярэнні павялічылася ў 11 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаAtlantic Council: Захад больш не можа дазволіць сабе ставіцца да Беларусі як да другараднага пытання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


