Беларускія ўлады хочуць ліквідаваць фонд, які выпускаў часопіс “Дзеяслоў”, і саюз крытыкаў

15 чэрвеня, Позірк. Іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Літаратурна-мастацкі фонд “Нёман” будзе разгледжаны 28 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Працэс пад старшынствам суддзі Вольгі Антоненка пачнецца у 10:00.
Фонд “Нёман” існуе амаль 30 гадоў — з 17 чэрвеня 1994 года. На працягу больш за 20 гадоў, пачынаючы з 2002-га, ён кожныя два месяцы выпускаў літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў”, у якім друкавалася сучасная беларуская проза, паэзія, эсэістыка, крытыка, пераклады твораў з англійскай, літоўскай, нарвежскай, польскай, рускай і ўкраінскай моў.
Апошні — 127-ы — нумар часопіса выйшаў у снежні 2023 года.
Заснавальнікам і галоўным рэдактарам выдання быў празаік Барыс Пятровіч (Сачанка), які ўзначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў з 2011 года і да закрыцця ўладамі ўвосень 2021-га з палітычных матываў.
У тым жа судзе 5 ліпеня Таццяна Дарашчонак разгледзіць іск Мінюста з патрабаваннем ліквідаваць Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў (БСЛМК), які існуе амаль 27 гадоў. Аб’яднанне зарэгістраванае ў будынку, дзе месціцца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. У свой час саюз узначальваў Рычард Смольскі — рэктар гэтай ВНУ ў 1997–2010 гадах.
Многія члены БСЛМК адначасова ўваходзяць у лаяльныя да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі творчыя арганізацыі.


- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПастаўка падсанкцыйных тавараў у Расію з афармленнем у Беларусі можа быць выгаднай — расследаванне БРЦМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

