Рост заробкаў і крэдытавання захоўвае рызыку большага праінфляцыйнага ціску — ЕАБР
17 чэрвеня, Позірк. Дзяржаўнае рэгуляванне па-ранейшаму застаецца “вызначальным фактарам дынамікі цэн” у Беларусі, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Ацэньваючы ўзровень інфляцыі за травень, эксперты адзначылі, што “высокі рост заробкаў і крэдытаванне, якое пашыраецца”, працягваюць заставацца “фактарамі рызыкі для ўзмацнення праінфляцыйнага ціску”.
Спажывецкія цэны ў траўні 2024 года выраслі на 0,1%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Харчовыя тавары патаннелі на 0,04%, нехарчовыя і паслугі выраслі на 0,2%.
З пачатку года рост цэн склаў 2,8%: на харчовыя тавары яны павялічыліся на 2,9%, нехарчовыя — на 2,1%, паслугі — на 3,4%.
У гадавым выражэнні (да траўня 2023-га) яны выраслі на 5,7%: на харчовыя тавары — на 6,2%, нехарчовыя — на 4,1%, паслугі — на 6,9%.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
Урад “зрабіў пэўныя захады, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння”, і сёння “ў нейкай ступені” стрымліваць рост цэн атрымліваецца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб працы банкаўскай сістэмы. Паводле яго слоў, ад практыкі дзяржрэгулявання цэн у Беларусі “не адступяць”.
“Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца. Такая задача пастаўленая перад урадам. Я прашу мець гэта на ўвазе і Нацыянальнаму банку, і рабіць усё неабходнае, каб людзі менш на нас крыўдзіліся ў сувязі з ростам цэн, інфляцыяй у краіне”, — сказаў Лукашэнка.
Даследчы цэнтр BEROC раней заяўляў, што “верагоднасць змены падыходу ўрада да цэнавага рэгулявання як мінімум у першым паўгоддзі ацэньваецца нізкай”. “Яно працягне прымяняцца ў жорсткай форме, што будзе стрымліваць перанос выдаткаў у цэны і весці да назапашвання інфляцыйнага навеса”, — прагназавала арганізацыя.
Эксперты не выключылі, што сістэма цэнавага кантролю могуць быць скарэктаваная ў сярэдзіне года.
На думку праекта “Кошт урада”, даныя ўладаў па выніках праведзенага 20 красавіка рэспубліканскага суботніка сведчаць пра тое, што “да інфляцыі ў Беларусі схільная нават бясплатная праца”. “Гэта той выпадак, які ўскосна выдае, што рост цэн у краіне істотна вышэйшы за тыя лічбы, якія публікуе Белстат”, — адзначылі эксперты.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
BEROC чакае, што рост цэн па выніках года складзе 5–7%, Міжнародны валютны фонд прагназуе 6,3%, Еўразійскі банк развіцця прадбачыць 8%.
У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+