Кіраўніца МЗС Латвіі абмяркуе з уладамі Польшчы сітуацыю ў Беларусі, сустрэнецца з Латушкам

18 чэрвеня, Позірк. Сітуацыя ў Беларусі стане адной з тэм перамоў міністра замежных спраў Латвіі Байбы Бражэ з уладамі Польшчы падчас візіту ў гэтую краіну 19–20 чэрвеня.
Прэс-служба латвійскага МЗС паведамляе, што чыноўніца таксама абмяркуе з польскімі афіцыйнымі асобамі двухбаковыя стасункі, падтрымку Украіны, умацаванне рэгіянальнай бяспекі і бяспеку знешніх межаў.
Адзначаецца, што ў рамках візіту міністр таксама сустрэнецца з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўлам Латушкам.
Сейм Латвіі зацвердзіў Байбу Бражэ — прафесійнага дыпламата, былую намесніцу генеральнага сакратара НАТО — на пасадзе кіраўніцы МЗС 19 красавіка.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы чыноўніцу, адзначыла “назапашаныя веды” Бражэ і выказала спадзеў на хуткае супрацоўніцтва, паколькі Латвія з’яўляецца адным з “самых блізкіх сяброў і саюзнікаў” беларускіх дэмсіл.
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



