Беларусь паспяхова дае рады выкананню Мэт устойлівага развіцця, сцвярджае Лукашэнка

19 чэрвеня, Позірк. Паспяховая рэалізацыя Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года “немагчымая без міжнароднай салідарнасці і паўнацэннага партнёрства”, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
У апублікаваным яго прэс-службай прывітанні ўдзельнікам другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, які праходзіць 19 чэрвеня ў Мінску, Лукашэнка адзначыў, што на працягу дзевяці гадоў у Беларусі “забяспечваецца паступальны эканамічны рост, паглыбляецца сацыяльная інтэграцыя, укараняюцца новыя экалагічныя ініцыятывы”.
Гэта дазваляе краіне “стабільна займаць высокія месцы ў гэтым глабальным праекце”, сцвярджае ён.
Форум, на яго думку, павінен стаць не толькі “яркай дэманстрацыяй прагрэсу” Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР), але і “паўнавартаснай дыялогавай пляцоўкай па абмене перадавым досведам”.
Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка на мерапрыемстве заявіў, што ўзровень прагрэсу Беларусі па дасягненні МУР “захоўваецца высокім — 80% пры несупаставімым нізкім сусветным узроўні — 20%”.
У 2024 годзе Беларусь заняла 30-е месца сярод 166 дзяржаў у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця паводле Sustainable Development Report 2024, гаворыцца на краінавым сайце МУР.
17 чэрвеня Лукашэнка прызначыў намесніка старшыні Савета Рэспублікі Сяргея Хаменку нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР.
11 ліпеня 2022 года дэлегацыя офіса дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай прадстаўляла дыпламатычнаму корпусу пры ААН у Нью-Йорку альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі МУР у Беларусі.
У справаздачы было ўказана, што “асноўная прычына, якая стрымлівае развіццё Беларусі, — сістэматычнае і беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў чалавека, пры якім немагчыма дасягненне МУР”.
Падрыхтоўка дакладу, на думку прадстаўнікоў палітыка, патрэбная для таго, каб “не даць рэжыму магчымасць спасылацца на тое, што ён выконвае міжнародныя абавязацельствы для спробы пазбегнуць адказнасці за парушэнні правоў чалавека”, а таксама “каб перашкодзіць атрымаць фінансаванне, якое пойдзе на ўмацаванне дыктатуры”.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


