Ціханоўская абмеркавала з генсакратаром Савета Еўропы распрацоўку дарожнай карты па інтэграцыі Беларусі

19 чэрвеня, Позірк. Распрацоўка дарожнай карты па інтэграцыі Беларусі ў Савет Еўропы (СЕ) стала адной з тэм перагавораў беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з генеральным сакратаром СЕ Марыяй Пяйчыновіч-Бурыч 19 чэрвеня ў Вільнюсе.
Складанне гэтага дакумента, заявіла палітык па выніках сустрэчы, “патрабуе экспертнай і тэхнічнай падтрымкі”.
“Гэтая дарожная карта будзе каардынаваць нашыя намаганні і забяспечыць яснасць у дачыненні да нашых мэт, — сказала Ціханоўская. — Як мы заўсёды кажам, нам трэба больш Савета Еўропы ў Беларусі і больш Беларусі ў Савеце Еўропы. Я ўпэўненая, што разам мы забяспечым дэмакратычную будучыню для Беларусі”.
Звяртаючыся да Пяйчыновіч-Бурыч, дэмлідар падкрэсліла, што два гады таму тая “зрабіла немагчымае”: “Пад вашым кіраўніцтвам беларускія дэмакратычныя сілы фармалізавалі стасункі з Саветам Еўропы; вы спынілі хоць бы якую супрацу з нелегітымным дыктатарам”.
“Вы адчынілі для нас многія дзверы і паказалі, што нетрадыцыйныя часы патрабуюць нетрадыцыйных рашэнняў, і мы дзякуем вам за сталую падтрымку, — сказала палітык. — Савет Еўропы — наш стратэгічны саюзнік, і мы спадзяемся на далейшую супрацу ў рамках кантактнай групай і шырэй. Цяпер кантактная група падрыхтавала свой двухгадовы план дзеянняў. Ён уключае ў сябе розныя мерапрыемствы па тэмах правоў чалавека, культуры, СМІ, моладзі і падсправаздачнасці”.
Паводле слоў Ціханоўскай, зараз таксама ідзе праца над адкрыццём інфармацыйнага пункта СЕ па Беларусі ў Вільнюсе, што “дапаможа яшчэ больш умацаваць” супрацу дэмсіл і арганізацыі.
Прапанову распрацаваць дарожную карту ўступлення ў СЕ “будучай дэмакратычнай Беларусі” палітык упершыню выказала сёлета ў студзені на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу.

- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
