Расія можа выкарыстаць для нападу на Украіну 10 беларускіх аэрадромаў — Associated Press

20 чэрвеня, Позірк. 10 беларускіх аэрадромаў, пяць з якіх знаходзіцца паблізу ўкраінскай мяжы, могуць выкарыстоўвацца Расіяй для нападу на Украіну, паведамляе Associated Press са спасылкай на інфармацыю ўкраінскай разведкі.
У артыкуле дэманструецца карта, створаная украінскім сайтам аналізу баявых дзеянняў DeepState, на якой адзначаны аб’екты. У іх ліку — грамадзянскі аэрапорт у Гомелі, які, паводле інфармацыі складальнікаў карты, можа выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.
У цэлым, паводле падлікаў DeepState, расійскія ВПС выкарыстоўваюць 51 авіябазу ў межах 600 км ад кантраляваных Украінай тэрыторый, тры з якіх знаходзяцца ў акупаваных усходніх рэгіёнах краіны, шэсць — у акупаваным Крыме і 32 — непасрэдна ў Расіі.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, называючы яе “спецыяльнай ваеннай аперацыяй”.
На першапачатковым этапе ўварвання беларуская тэрыторыя актыўна выкарыстоўвалася для ўводу войскаў, а таксама абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што падтрымлівае РФ у яе дзеяннях.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



