СК: Справу экс-намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка неўзабаве накіруюць у суд

21 чэрвеня, Позірк. Справа былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка ў бліжэйшы час будзе накіраваная ў суд, заявіў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара 21 чэрвеня перад канферэнцыяй “Асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы нацыянальнай бяспекі”.
“Крымінальная справа <…> ужо знаходзіцца на стадыі заканчэння. Грашовыя сродкі гэты чалавек атрымліваў за забеспячэнне ўдзелу камерцыйнай кампаніі ў будаўніцтве высакавольтных падстанцый на тэрыторыі Беларусі”, — цытуюць яго дзяржаўныя СМІ.
Паводле сцвярджэнні кіраўніка СК, Міхадзюк “пайшоў на супрацоўніцтва” — выдаў частку грошай, атрыманых у якасці хабару, і кампенсаваў ужо выдаткаванае.
На нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада 14 чэрвеня стала вядома, што 26 студзеня на Міхадзюка заведзена крымінальная справа “за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выбары замежнай кампаніі ў якасці падрадчыка для будаўніцтва і мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый у Беларусі”. Эск-чыноўнік знаходзіцца ў следчым ізалятары.
28 снежня 2023 года ўрад вызваліў 68-гадовага Міхадзюка, які курыраваў будаўніцтва Беларускай АЭС, ад пасады намесніка міністра энергетыкі “ў сувязі з выхадам у адстаўку”.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка



