Закрываецца прыватны Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

24 чэрвеня, Позірк. Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) спыніць працу з 1 верасня.
Паводле інфармацыі на сайце прыватнай ВНУ, “заснавальнікам і кіраўніцтвам ІПД прынята рашэнне аб спыненні адукацыйнай ліцэнзуемай дзейнасці”, таму прыёму абітурыентаў у 2024 годзе не будзе.
Студэнтаў інстытута перавядуць у іншыя ўстановы, якія “рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы”. “Кіраўніцтвам ІПД і заснавальнікам распрацоўваецца план мерапрыемстваў, скіраваных на забеспячэнне пераводу навучэнцаў”, — гаворыцца ў заяве.
Тыднем раней стала вядома, што працу спыняе іншая прыватная ВНУ — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій (БІП). Афіцыйна пра гэта не паведамлялася, інфармацыю са спасылкай на чытачоў распраўсюдзілі беларускія СМІ.
Абодва ўніверсітэты працавалі ў краіне з 1990-х гадоў.
20 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам запатрабаваў “зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі”. Пасля гэтага ў краіне былі закрытыя амаль усе прыватныя дзіцячыя сады і школы.
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка