Лукашэнка накіраваў спачуванні Пуціну ў сувязі з серыяй тэрактаў у Дагестане — шостым сярод кіраўнікоў краін СНД

24 чэрвеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “ад імя беларускага народа і сябе асабіста” выказаў “самыя шчырыя спачуванні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з серыяй варварскіх тэрактаў у Дагестане, ахвярамі якіх сталі вартавыя правапарадку і мірныя жыхары”, зазначаецца ў тэлеграм-канале “Пул первого”.
“Рашуча асуджаем бесчалавечныя напады на рэлігійныя аб’екты, мэтай якіх было запалохаць людзей, пасеяць паніку і недавер адзін да аднаго, парушыць міжканфесійны мір і згоду, якія існавалі стагоддзямі ў дружалюбным Дагестане”, — заявіў Лукашэнка.
Ён “выказаў перакананне, што ўсе вінаватыя ў здзяйсненні гэтага цяжкага злачынства будуць устаноўлены і панясуць заслужанае пакаранне”.
Паведамленне аб спачуванні з’явілася ў 13:26 — амаль праз 20 гадзін пасля здарэння.
Раніцай 24 чэрвеня Лукашэнка ў Мінску прымаў губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенку, аднак тэма тэрактаў не ўзнімалася, вынікае з матэрыялаў прэс-службы Лукашэнкі.
Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, раней за яго спачуванні Пуціну накіравалі прэзідэнты Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана, а таксама прэм’ер-міністр Арменіі.
23 чэрвеня тэракты адбыліся ў двух расійскіх гарадах у Дагестане — Дэрбэнце і Махачкале. Баевікі напалі на сінагогу і царкву, пасля чаго атакавалі паліцыянтаў. Паводле звестак СМІ, колькасць загінуўшых на гэты момант складае 20 чалавек, сама меней 15 з іх — паліцэйскія.
Быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка