Улады прызналі кнігі палітвязня Севярынца “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
24 чэрвеня, Позірк. Тры кнігі вядомага беларускага палітыка, палітвязня Паўла Севярынца ўнесеныя ў “рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” на падставе рашэння суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 20 чэрвеня. Пералік апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі.
Гаворка пра зборнік эсэ “Каменнае сэрца”, анталогію “Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі” і раман “Беларусалім. Кніга іншая. Сэрца сьвятла”.
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года, у разгар кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Ён у гонцы не ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарчы перыяд для размоў з людзьмі. У той дзень палітык правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку “народны пікет свабоды і салідарнасці”.
25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў Севярынца да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў “падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў”.
27 жніўня таго ж года Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на вырак.
23 сакавіка 2022 года палітвязень унесены ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 21 чэрвеня суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) змяніў яму рэжым утрымання — пастанавіў накіраваць у турму на 3 гады.
30 снежня 2023 года палітыку споўнілася 47 гадоў.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка